Featured

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі

Аб правядзені раённага этапу

рэспубліканскага конкурсу

юных майстроў па мастацкім тэкстылі

У адпаведнасці з інфармацыйным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў

ЗАГАДВАЮ:

Правесці ў сакавіку 2025 года раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі (далей – онкурс)

Зацвердзіць

Палажэнне аб правядзенні конкурсу. 

Дадатак 1 на 4 с.

Заяўку на ўдзел ў конкурсе.

Дадатак 2 на 1 с.

Склад аргкамітэта конкурсу.Дадатак 3 на 1 с.

Ускласці адказнасць за:

якаснае правядзенне адборачных этапаў, яўку ўдзельнікаў на раённы этап конкурсу на кіраўнікоў устаноў адукацыі;

арганізацыю і правядзенне раённага этапу конкурсу на дзяржаўную ўстанову адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (Лісіцкая А.М.);

за бяспеку навучэнцаў у дарозе і  пад час правядзення конкурсу на суправаджаючых педагагічных работнікаў.

Камандзіровачныя выдаткі суправаджаючых і праездудзельнікаў раённага этапу конкурсу забяспечыць за кошт накіроўваючай арганізацыі.

Кантроль за выкананнем загада  ўскласці  на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Лісіцкую Алесю Мікалаеўну.

Дадатак 1

да загаду начальніка аддзела

Палажэнне

аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі

1. Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 59.

2. Конкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны цэнтр).

Раённы этап конкурсу праводзіць дзяржаўная ўстанова

адукацыі “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

3. Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

4. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (цэнтраў, палацаў), устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку тых, у якіх рэалізуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці (далей – установы адукацыі). Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу – ад 10 да 16 гадоў.

5. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў трэцяга і чацвёртага этапаў:

першы этап (адборачны) – праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны;

чацвёрты этап (заключны) – рэспубліканскі – праводзіцца ў красавіку 2025 года.

6. Тэрмін правядзення першага, другога і трэцяга этапаў конкурсу папярэднічае тэрміну правядзення заключнага этапу і ўсталёўваюцца ўстановамі адукацыі, адпаведнымі структурным падраздзяленням абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

7. На кожным этапе конкурсу ствараюцца арганізацыйныя камітэты па іх правядзенні (далей – аргкамітэты):

на першым этапе – кіраўніком установы адукацыі;

на другім, трэцім этапах – адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі раённых, абласных выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;

на заключным этапе – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аргкамітэт узначальвае старшыня.

Аргкамітэты зацвярджаюць журы адпаведнага этапу.

8. У другім (раённым) этапе конкурсу прымаюць удзел  пераможцы  першага (адборачнага) этапу ад устаноў адукацыі. Аргкамітэты адборачнага этапу конкурсу прадстаўляюць заяўку на ўдзел (Дадатак 2), зацверджаную дырэктарам установы адукацыі не пазней 14 сакавіка 2025 года па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. з паметкай “Конкурс юных майстоў мастацкім тэкстылі” і ў ДУА “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” на адрас: 247841, г.п. Лельчыцы, вул. Юбілейная, 19. Даведкі па тэл.:8 (02356) 22158.

9. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Вобразы роднай Беларусі”, “Вобразы беларускіх свят”, “Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы”.

Конкурсная работа ў кожнай намінацыі прадстаўляе сабой выраб традыцыйнага ткацтва, вышыўкі ці народнай лялькі. Творчымі работамі могуць быць закладка, пояс, габелен; невялікія рэчы, на якіх адлюстраваны сімвалы беларускага арнаменту; лялькі, выкананыя ў любым тэкстыльным матэрыяле, стылізаваныя народныя лялькі, абрадавыя лялькі.

10. Кожнаму ўдзельніку прапануецца загадзя распрацаваць канцэпцыю кампазіцыі конкурснай работы, падрыхтаваць эскіз. Для ткацтва можна выкарыстоўваць падрамнік з асновай. Для вышыванай работы дазваляецца выкарыстоўваць чорна-белы эскіз, выкананы на паперы ў натуральны памер.

Выбар матэрыялаў і спосабу тэхналагічнага выканання вызначаецца ўдзельнікам конкурсу самастойна. Для выканання задання пры сабе мець неабходныя матэрыялы і інструменты.

11. Конкурс праводзіцца 20 сакавіка 2025 года ў форме адкрытага творчага спаборніцтва. Месца правядзеня - па узгадненні.

Кожнаму ўдзельніку будзе прадстаўлена рабочае месца для самастойнага выканання творчага задання. Тэрмін выканання задання – 3 гадзіны. Кожны ўдзельнік конкурсу павінен вусна абараніць сваю творчую работу (тэрмін абароны – да 2 мінут).

13. Для ацэнкі журы патрэбна прадставіць гатовую конкурсную работу.

Работы павінны быць арыгінальнымі ў тэматычным плане, творчымі ў пошуку спосабаў выражэння і ў эксперыментаванні з матэрыялам; мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў. Вырабы павінны быць выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі.

14. Па выніках районнага этапу конкурсу вызначаюцца пераможцы і прызёры ў адпаведнасці з намінацыямі. Пераможцы прымаюць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі.

14. Работы ацэньваюцца ў адпаведнасці з крытэрыямі згодна з дадаткам  да дадзенага палажэння.

Журы пакідае за сабой права на вызначэнне колькасці прызавых месцаў у намінацыях (колькасць прызавых месцаў можа быць павялічана або зменшана).

15. Арганізатары конкурсу маюць права на апрацоўку персанальных дадзеных удзельнікаў (публікацыю спісаў пераможцаў i прызёраў, выданне дыпломаў, афіш і г. д.). Удзел у конкурсе азначае аўтаматычную згоду ўдзельнікаў і іх афіцыйных прадстаўнікоў з умовамі конкурсу і з правам арганізатараў на апрацоўку персанальных дадзеных.

16. Фінансаванне раённых і абласных этапаў конкурсу ажыццяўляецца ў межах сродкаў мясцовага і абласнога бюджэту і іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам.

17. Фінансаванне заключнага этапу конкурсу ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі Республікі Беларусь у межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі (друкарскія выдаткі: афішы, дыпломы; аплата журы) і іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

18. Камандзіровачныя выдаткі асоб нясуць арганізацыі, якія накіроўваюць прадстаўнікоў устаноў адукацыі.

Дадатак да палажэння

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі 

п/п

Крытэрыі

Балы

1.

Захаванне беларускіх народных рамёстваў

ад 0 да 10

2.

Адпаведнасць мастацкім традыцыям рэгіёна

ад 0 да 10

3.

Кампазіцыйнае і каляровае рашэнне

ад 0 да 10

4.

Спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры

ад 0 да 10

5.

Арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення

ад 0 да 10

Максімальная колькасць балаў

50

Дадатак 2

да загаду начальніка аддзела

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар установы адукацыі

______________________

“_____”__________2025 г.

 

Заяўка на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі

 

Намінацыя:

 

Прозвішча, імя ўдзельніка:

 

Узрост удзельніка:

 

Назва аб’яднання па інтарэсах:

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога:

 

Назва ўстановы адукацыі:

 

Тэлефон для даведак:

 Дадатак 3

                                                        да загаду начальніка аддзела

Склад аргкамітэта раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі

Штукар А.У. –   метадыст дзяржаўнай установы “Лельчыцкі

                           раённы вучэбна-метадычны камітэт”.

 

Лісіцкая А.М. – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі

                       “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і

                         моладзі”.

Трошка Т.М. –  загадчык аддзялення дадатковай адукацыі

                         дзяржаўнай установы адукацыі

                       “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і

                         моладзі”.

Ханчыч А.Р. – метадыст дзяржаўнай установы адукацыі

                       “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і

                         моладзі”.