Image
Featured

"Ведай роднае слова"

Добрай традыцыяй у гімназіі стала правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Мiжнароднаму дню роднай мовы, якi адзначаецца 21 лютага. Выхавальнікі аздараўленчага лагера з задавальненнем далучыліся да гэтай традыцыі і прынялі ўдзел у гульні "Ведай роднае слова"☝️
У ходзе мерапрыемства дзеці здзейснілі цікавае падарожжа па нашай краіне🗺️
На кожным прыпынку яны выконвалі розныя творчыя заданні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні📌 Падарожжа па роднай зямлі дало магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывем у цудоўнай і непаўторнай краіне