ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
- Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд” (далей - выстава- конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 59.
- Выстава-конкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установай адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Нацыянальны цэнтр).
- Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна- маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; прыцягнення ўвагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да народных мастацкіх рамёстваў, традыцыйнага і сучаснага мастацкага тэкстылю; развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўлення і падтрымкі юных талентаў; матывацыі педагогаў дадатковай адукацыі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства і інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
- У выставе-конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (цэнтраў, палацаў), устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку тых, у якіх рэалізуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці (далей - установы адукацыі). Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: ад 6 да 18 гадоў.
- Выстава-конкурс праводзіцца з верасня 2024 года па сакавік 2025 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў другога і трэцяга этапаў:
першы этап (адборачны) - праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстановах адукацыі (верасень-лістапад);
другі этап (адборачны) – раённы (снежань);
трэці этап (адборачны) – абласны (студзень 2025);
чацвёрты этап (заключны) - рэспубліканскі - праводзіцца ў лютым 2025 года.
- На кожным этапе выставы-конкурсу ствараюцца арганізацыйныя камітэты па іх правядзенні (далей - аргкамітэты):
на першым этапе - кіраўніком установы адукацыі;
на другім, трэцім этапах - адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі абласных выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;
на заключным этапе - Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Аргкамітэт узначальвае старшыня. Аргкамітэты зацвярджаюць журы адпаведнага этапу. У склад журы ўваходзяць прафесійныя мастакі, мастацтвазнаўцы, выкладчыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- Арганізатары выставы-конкурсу маюць права на апрацоўку персанальных звестак удзельнікаў (публікацыю спісаў пераможцаў, выданне дыпломаў, афіш, буклетаў і г.д.). Прадастаўленне творчых работ на выставу-конкурс азначае аўтаматычную згоду ўдзельніка і яго афіцыйнага прадстаўніка з умовамі выставы-конкурсу і з правам арганізатара на апрацоўку персанальных даных.
- Да ўдзелу ў раённым этапе выставы-конкурсу ў раённы аргкамітэт (ДУА “Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”) да 12 снежня 2024 года аргкамітэтам школьнага этапу неабходна прадставіць:
заяўку на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай выставы- конкурсу (дадатак 1);
выпіску з пратакола рашэння аргкамітэтупа выніках школьнага этапувыставы-конкурсу;
інфармацыйныя матэрыялы конкурсу на беларускай мове (каталожныя дадзеныя, заяўка) па электроннай пошце lelrctdim1@lelchitsy.gomel-region.byз паметкай "Саматканы цуд";
індывідуальныя і калектыўныя работы.
Даведкі па тэл.: 8(02356) 2 21 58.
- На выставу-конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: ткацтва; вышыўка; народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі; беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы і інтэрпрэтацыі; лямец; тэкстыльная аўтарская лялька; тэкстыльны арт-аб'ект (аб'ёмныя абстрактныя работы).
На зваротным баку кожнай работы абавязкова размяшчаюцца каталожныя дадзеныя, дзе ўказваецца назва работы; прозвішча, імя і ўзрост аўтара; назва аб'яднання па інтарэсах; прозвішча, імя, імя па бацьку педагога дадатковай адукацыі; поўная назва ўстановы (гл. дадатак 1).
Работы павінны быць творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.
- Выстава-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: "Вышыўка", "Ткацтва", "Габелен", "Лямец", "Вязанне", "Традыцыйная лялька", "Сучасная лялька", "Нацыянальны касцюм", "Тэкстыльны каллаж", "Арт-аб'ект".
Пераможцы і прызёры выставы-конкурсу вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6-9 гадоў, 10-13 гадоў, 14-18 гадоў.
- Па выніках работы журы раённагаэтапу выставы-конкурсу вызначаюцца пераможцы і прызёры ў адпаведнасці з намінацыямі і ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў і ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі Лельчыцкага райвыканкама.
- Работы ацэньваюцца ў адпаведнасці з крытэрыямі згодна з дадаткам 2 да дадзеных умоў.
Журы пакідае за сабой права на вызначэнне колькасці прызавых месцаў у намінацыях (колькасць прызавых месцаў можа быць павялічана або зменшана).
- Работы пераможцаў раённагаэтапу выставы-конкурсу будуць накіраваны да ўдзелу ў абласным этапе.
- Выдаткі па дастаўцы экспанатаў на выставу-конкурс, камандзіровачныя выдаткі асоб нясуць арганізацыі, якія накіроўваюць прадстаўнікоў устаноў адукацыі для ўдзелу ў выставе-конкурсе.
Дадатак 1
Заяўка
да ўдзелу ў раённым этапе выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
№ п/п |
Назва работы |
Прозвішча, імя аўтара, узрост |
Назва аб'яднання па інтарэсах |
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога |
Назва ўстановы |
Намінацыя “Вышыўка” |
|||||
1 |
“Конь” |
Іваноў Іван, 15 гадоў |
аб'яднанне па інтарэсах “Спадчына” |
Паўлавец Вольга Мікалаеўна |
ДУА “Лельчыцкая сярэдняя школа №1” |
Прыклад афармлення каталожных дадзеных |
“Конь” Іваноў Іван, 15 гадоў аб'яднанне па інтарэсах "Спадчына" педагог Паўлавец Вольга Мікалаеўна ДУА “Лельчыцкая сярэдняя школа №1 |
Дадатак 2
Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Саматканы цуд"
Крытэрыі |
Балы |
||
Захаванне беларускіх народных рамёстваў |
от 0 до 10 |
||
Кампазіцыйнае і каляровае рашэнне |
от 0 до 10 |
||
Адзінства стылявога, мастацкага і вобразнага рашэння работы |
от 0 до 10 |
||
Арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення |
от 0 до10 |
||
Спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры |
от 0 до10 |
||
Выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій у творчых работах |
от 0 до10 |
||
Максімальная колькасць балаў |
60 |
||
Коленская Татьяна Григорьевна 01.11
Сергеенко Тамара Николаевна 08.11
Герман Инна Владимировна 10.11
Колесник Надежда Васильевна 14.11
Герман Федор Николаевич 19.11
Федорович Елена Николаевна 25.11
Воронович Екатерина Владимировна 28.11
Кондик Иван Адамович 30.11