Літаратурна-музычная кампазіцыя "Святло роднага слова"
У рамках Тыдня беларускай мовы ў 5 "А" класе была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "Святло роднага слова".
Мэта мерапрыемства: абуджэнне павагі да роднага слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў; развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай,эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнцаў; выхаванне павагі да ўсяго роднага, беларускага.
На мерапрыемстве гучалі беларускія вершы і беларускія песні, вучні адказвалі на пытанні -жарты, узнаўлялі і інсцэніравалі беларускія фразеалагізмы і прыказкі, разгадвалі загадкі, слухалі выказванні дзеячаў мастацтва пра родную мову. Пяцікласнікі атрымалі наказ ад вучняў 10 класа, як трэба ставіцца да роднай мовы. Мерапрыемства скончылася песняй пра беларускую мову, якую вучні выканалі ўсе разам.
Коленская Татьяна Григорьевна 01.11
Сергеенко Тамара Николаевна 08.11
Герман Инна Владимировна 10.11
Колесник Надежда Васильевна 14.11
Герман Федор Николаевич 19.11
Федорович Елена Николаевна 25.11
Воронович Екатерина Владимировна 28.11
Кондик Иван Адамович 30.11